Паслугі

Першы візіт

Падчас першага візіту выконваецца поўны агляд ЛОР органаў: ацэнка стану вуха, структур носа, рота, глоткі і дыхніцы, пальпацыя лімфатычных вузлоў шыі. Важна атрымаць інфармацыю аб папярэднім лячэнні (напрыклад, аперацыі ў вобласці галавы і шыі, грудной клеткі, захворваннях стараўнікава-кішачнага тракту, лёгкіх і інш.) і леках (антыбіётыкі, дыурэтыкі, стэроіды і г.д.), таму што ў аснове шматлікіх сімптомаў, якія праўляюцца ў вобласці галавы і шыі, ляжаць сістэмныя праблемы.

У планаванні лячэння можа быць вельмі карыснай інфармацыя аб ранейшых метадах лячэння (шпітальныя інфармацыйныя карткі, выпіскі), вынікі візуальных даследаванняў (УГД, рэнтген, камп’ютарная тамаграфія, магнітна-рэзанансная тамаграфія), лабараторных даследаванняў (гематалагічных і біяхімічных паказчыкаў крыві, узроўню гармонаў у крыві і г.д.) і аўдыялагічных даследаванняў (даследаванні слыху). Дадзеная інфармацыя можа быць адпраўным пунктам для вызначэння дынамікі змянення, усталявання і выбару аптымальнага лячэння. Медыцынская дакументацыя значна палегчыць і паскорыць працэс падрыхтоўкі да аперацыі, калі запланаванае лячэнне будзе вымагаць хірургічнага ўмяшальніцтва.

Кансультацыя ЛОР агляд, пастаноўка дыягназу, назначэнне лячэння, дапаўняльныя даследаванні, выдача медыцынскай дакументацыі 100 злотых
Візіт на доме 200 злотых

Амбулаторныя працэдуры, якія я прапаную:

  • Мазкі з вуха, горла і носа для бактэрыялагічных даследаванняў.
  • Замена трахіястамічнай трубкі, дагляд за ранай (трубка пацыента).
  • Прамыванне вушэй.
  • Туалет вонкавага і сярэдняга вуха ў выпадках хранічнага запалення.
  • Выдаленне іншародных прадметаў з вуха, горла  і носа.
  • Парацэнтэз – пракол/надрэз бубеннай балонкі.
  • Манеўр Палітцэра – прадзьмуванне слыхавых труб.
  • Катэтарызацыя слыхавых труб.
  • Прамыванне сулоняў носа метадам Proetza.
  • Аспірацыя змесціва насавых праходаў.
  • Выдаленне асобных паліпаў насавой поласці пад мясцовай анэстэзіяй.
  • Лячэнне абсцэсаў – разрэз, дрэнаж.
  • Замена повязі.
  • Выдаленне швоў.
  • Ускрыццё гематом вуха і носавой перагародкі.
  • Лячэнне насавых крывацёкаў.
  • Падразанне аброцькі языка і верхняй вусны.
  • Забранне біяпсіі для гісталагічнага даследавання.
  • Выдаленне невялікіх змяненняў і добраякасных пухлін на слізневых абалонках носа, горла, скуры вуха, твару і шыі.